26 красавiка 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: У Украіны ёсць зброя для прамой атакі на Маскву

5
Forbes: У Украіны ёсць зброя для прамой атакі на Маскву

У Крамлі праз гэта ўжо пачаліся «бяссонныя ночы».

Калі на расейскіх аэрадромах («Энгельс» і «Дзягілева») за сотні кіламетраў ад украіна-расейскай мяжы раздаліся выбухі, то гэта не проста прынесла шкоду сама меней двум расейскім бамбавікам. Гэта прасігналізавала - у Кіева зараз ёсць тэхналогіі для таго, каб нанесці ўдар па Маскве. Пра гэта паведамляецца ў артыкуле, які апублікаваны ў заходнім дзелавым выданні Forbes.

«Гэта зусім не азначае, што Украіна збіраецца атакаваць Маскву. Але імавернасць удару па горадзе пацягне за сабой некалькі бяссонных начэй у сталіцы РФ», - сказаў журналістам адстаўны генерал аўстралійскага войска Мік Раян.

Паводле ягоных слоў, зараз ёсць важкія прычыны - чаму Кіеў пакуль устрымаецца ад прамой атакі на Маскву. Паколькі такі ўдар аўтаматычна будзе азначаць значна больш магутную эскалацыю кампаніі ўдараў агрэсараў па аб'ектах непасрэдна ва Украіне.

У той жа час, экспэрты кажуць - рэйды ўкраінскіх беспілотнікаў на Маскву былі б «сумленнай гульнёй». Паколькі войскі расейскіх акупантаў бамбуюць Кіеў, а таксама іншыя ўкраінскія гарады проста з раніцы 24 лютага - роўна з таго моманту, калі РФ пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.

Спецыялісты гавораць, што ў Маскве дастаткова патэнцыйных стратэгічных цэляў. І ў Украіны ёсць некалькі спосабаў нанясення ўдараў. Самым простым, але адначасова і самым рызыкоўным будзе дыверсія ўнутры самой краіны агрэсара, Расеі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках