26 красавiка 2024, Пятніца, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы спяшаюцца датэрмінова выдаткаваць сямейны капітал, які «з'ядае» гіперінфляцыя

1
Беларусы спяшаюцца датэрмінова выдаткаваць сямейны капітал, які «з'ядае» гіперінфляцыя

Да 2020 года дэпазіт прызначалі ў далярах.

На 1 снежня 2022 г. для шматдзетных сем'яў адкрыта 120 927 дэпазітных рахункі “Сямейны капітал”. Пра гэта паведамляе Мінпрацы.

Пры гэтым больш за палову сем'яў - 65 242 - надумалі датэрмінова выдаткаваць гэтыя грошы, гэта значыць яшчэ да паўналецця дзіцяці. Гэта амаль 54 адсотк сем'яў.

З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 54 888, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 5 839, на атрыманне адукацыі - 4 511 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў - 4.

"Прынята 62 939 пастаноў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу", — удакладняюць у Мінпрацы.

Больш за ўсё пастаноў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу прынята ў Берасцейскай вобласці - 13 457, далей ідуць Менская - 10 703, Гомельская вобласць - 10 069, Менск - 8 718, Гарадзенская вобласць - 7 441, Магілёўская - 6 392.

З 2015 да 2019 год сямейны капітал прызначалі ў далярах, ён складаў 10 тысяч. З 2020 года капітал прызначаюць у беларускіх рублях. Цяпер гэтая сума складае 25 995 рублёў. У 2023 годзе сямейны капітал хочуць павысіць да 30 336 рублёў.

Нагадаем, у Беларусі гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 15,2% (звесткі да аналагічнага месяца мінулага года). Менавіта за 10 месяцаў гэтага года тавары і платныя паслугі падаражэлі на 13,6%.

Пры гэтым сямейны капітал у 2023 хочуць павысіць на 16,7 працэнта. Гэта значыць інфляцыя "з'ядае" планаваны рост гэтых выплат.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках