Дзмітрый Гордан звярнуўся да мацярок расейскіх жаўнераў
25- 13.02.2022, 21:56
- 30,042
Украінскі журналіст заявіў, што Пуцін і ягоныя сябры на вайну не прыедуць.
Украінскі журналіст Дзмітрый Гордан звярнуўся да мацярок расейскіх жаўнераў.
- Я хачу звярнуцца да мацярок расейскіх хлопцаў, якія цяпер у вялікай колькасці стаяць на мяжы з Украінай. Мы знаходзімся на сваёй зямлі. Мы любім сваю зямлю, Мы нікому не пагражаем, у тым ліку і Расеі. І мы хочам, каб вы зразумелі: усіх, хто пераступіць украінскую зямлю, мы будзем забіваць. У нас няма іншага выйсця - мы будзем абараняць сваё. Калі ў вас ёсць магчымасць, дарагія расейскія маці, уздзейнічаць на сваіх дзяцей, каб яны не ішлі да нас, - зрабіце гэта. Памятайце галоўнае: Пуцін і ягоныя сябры сюды не прыйдуць. Яны рызыкаваць сваімі жыццямі не будуць. Яны дашлюць вашых дзяцей, як мяса. Бо гэта для іх не ўпершыню. І для іх папярэднікаў таксама.
Памятайце, што вашыя дзеці ў небяспецы, калі прыйдуць на нашу зямлю забіраць у нас нашу Радзіму.
Уладзімір Пуцін, мы нікому не аддамо Кіеў і іншыя ўкраінскія гарады. Мы ў сябе дома. І нікуды адсюль не сыдзем.