20 траўня 2024, панядзелак, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Вялікай Брытаніі заклікае сваіх грамадзянаў устрымацца ад любых паездак у Беларусь

2
МЗС Вялікай Брытаніі заклікае сваіх грамадзянаў устрымацца ад любых паездак у Беларусь

Міністэрства вылучыла раёны, якія настойліва раіць унікаць.

Міністэрства замежных справаў (МЗС) Вялікай Брытаніі рэкамендуе ўстрымацца ад любых паездак, акрамя неабходных, у Беларусь, асабліва раіць сваім грамадзянам унікаць наведвання Ельска, Мазыра, Рэчыцы, Лунінца, Гомеля, Асіповічаў, Баранавічаў і Берасця, піша zerkalo.io са спасылкай на ўстанову.

«Са студзеня 2022 года нарошчванне расейскіх войскаў каля межаў Украіны, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, узмацніла пагрозу ваенных дзеянняў. У выпадку ваенных дзеянняў нашы магчымасці консульскай дапамогі будуць абмежаваныя», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Вялікай Брытаніі.

Знешнепалітычная ўстанова апублікавала мапу, дзе адзначаныя раёны, якія МЗС настойліва раіць сваім суграмадзянам унікаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках