26 красавiка 2024, Пятніца, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк Польшчы вылучыў Нацбанку Украіны тэрміновую дапамогу $1 млрд

14
Цэнтрабанк Польшчы вылучыў Нацбанку Украіны тэрміновую дапамогу $1 млрд

Дапамога вылучаецца ў сувязі з агрэсіяй Расеі.

Нацыянальны банк Польшчы прыняў пастанову вылучыць Нацыянальнаму банку Украіны валютны своп на суму 4 млрд злотых (блізу 1 млрд даляраў). Дапамога вылучаецца ў сувязі з агрэсіяй Расеі.

Пра гэта паведамляе Цэнтрабанк Польшчы.

"Польскі народны банк цалкам выказвае сваю салідарнасць з Нацыянальным банкам Украіны і з усім украінскім народам перад абліччам расейскай узброенай агрэсіі. Заяўляем пра усю неабходную дапамогу Нацыянальнаму банку Украіны", – гаворыцца ў паведамленні.

Валютны своп – валютная аперацыя праз дамову, умовы якой прадугледжваюць набыццё (продаж, абмен) замежнай валюты са зваротным яе продажам (набыццём, абменам) на вызначаную дату ў будучыні з фіксацыяй умоваў гэтых аперацый (курсаў, аб'ёмаў, датаў валютавання і да т. п.) падчас заключэння дамовы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках