15 жнiўня 2026, Субота, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія акупанты выкарыстоўваюць зброю часоў Першай сусветнай

35
Расейскія акупанты выкарыстоўваюць зброю часоў Першай сусветнай

Фотафакт.

За 26 дзён з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну нашы абаронцы знішчылі тысячы адзінак варожай тэхнікі. Паводле апошніх звестак, войска РФ страціла 509 танкаў, 1556 баявых бранаваных аўто, 99 самалётаў і гэтак далей. Мяркуючы з усяго, акупанты ўжо пачалі адчуваць недахоп баявых адзінак і сучаснага ўзбраення. А інакш яны б не сталі выкарыстоўваць кулямёт часоў Першай сусветнай вайны, піша УНИАН.

Сёння, 22 сакавіка, у часова акупаваных Алешках Херсонскай вобласці зрабілі цікавае фота. На здымку выяўлены жаўнер РФ, побач з якім стаіць мотавазок. У ім знаходзіцца старажытны кулямёт Максіма, вынайдзены яшчэ ў XIX стагоддзі. Гэтую зброю выкарыстоўвалі ў каланіяльных войнах, Англа-бурскай вайне і Першай сусветнай. Гэта значыць кулямёт актыўна ўжывалі больш за сто гадоў таму.

Расейцы часта выхваляюцца, што ў іх «другое войска ў свеце». Але калі меркаваць з тэхнічнага забеспячэння і падрыхтоўкі, да Узброеных сіл Украіны акупантам яшчэ далёка.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках