15 жнiўня 2026, Субота, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэсантнікі на Мікалаеўшчыне збілі «Іглой» расейскую крылатую ракету

2
Дэсантнікі на Мікалаеўшчыне збілі «Іглой» расейскую крылатую ракету

400 кг трацілу ляцелі ў напрамку Крапіўніцкага.

Львоўскія дэсантнікі збілі расейскую крылатую ракету, якая ляцела ў напрамку Крапіўніцкага.

Пра гэта ў Facebook паведамляюць Дэсантна-штурмавыя войскі.

«Падчас баявога дзяжурства, падраздзяленне супрацьпаветранай абароны, у небе над адным з населеных пунктаў Мікалаеўскай вобласці, зафіксаваў і дакладным стрэлам з ПЗРК «Ігла» знішчыў расейскую крылатую ракету, якая ляцела ў напрамку г. Крапіўніцкага.

Нават страшна ўявіць, колькі магло б загінуць цывільных людзей, калі б 400 кг трацілу (які несла ў сабе ракета-забойца), упала на мірны горад», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках