У Берасці міліцыя не пусціла людзей да бюста Тараса Шаўчэнкі
20- 8.03.2022, 14:03
- 11,852
9 сакавіка адзначаецца Дзень нараджэнні ўкраінскага класіка.
У Берасці міліцыя не пусціла людзей да помніка Тарасу Шаўчэнку на аднайменным бульвары, паведамляе euroradio.fm.
9 сакавіка адзначаецца Дзень нараджэння ўкраінскага класіка. Сёння каля бюста Шаўчэнка мусіў адбыцца дазволены мітынг. Аднак міліцыянеры не прапусцілі берасцейцаў. «Дзень нараджэння заўтра, кветкі пакладзяце заўтра», — так, паводле слоў відавочцаў, гаварылі сілавікі.
Праваабаронцы паведамляюць, што каля помніка стаіць шэсць міліцэйскіх аўто і больш за дзясятак людзей у форме. Пры спробе прайсці да помніка быў затрыманы мясцовы актывіст Алег Вялаў.