30 траўня 2026, Субота, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні да Расеі

3
ЗША пашырылі санкцыі ў дачыненні да Расеі

У абмежавальны спіс унеслі яшчэ амаль 30 фізічных і 40 юрыдычных асоб.

ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі. У абмежавальны спіс унеслі яшчэ амаль 30 фізічных і 40 юрыдычных асоб, у тым ліку бізнэсоўцаў Канстанціна Малафеева і Транскапіталбанка.

Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў ЗША.

Як зазначаецца ў прэс-рэлізе Мінфіна, санкцыі накіраваны на кампаніі, якія працуюць у расейскай індустрыі здабычы віртуальнай валюты, якая з'яўляецца трэцяй па велічыні ў свеце.

Акрамя таго, Дзяржаўны дэпартамент уводзіць візавыя абмежаванні ў дачыненні да 635 расейцаў, якія маюць дачыненне да падаўлення супрацьлеглага меркавання ў Расеі і за мяжой, а таксама датычныя да дзейнасці, якая пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці Украіне і парушэння правоў чалавека на Данбасе.

Візавыя абмежаванні таксама закрануць трох расейскіх чыноўнікаў за дачыненне да грубых парушэнняў правоў чалавека і 17 асоб, адказных за падрыў дэмакратыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках