30 траўня 2026, Субота, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Украіна заблакавала расійскі сухапутны калідор у Крым

Politico: Украіна заблакавала расійскі сухапутны калідор у Крым

Украінскія дроны палююць на лагістыку РФ у глыбокім тыле.

Масавае прымяненне дронаў сярэдняй далёкасці за апошнія месяцы дазволіла Узброеным сілам Украіны ўзяць пад кантроль «федэральную трасу Р-280 «Наварасія»», якую называюць «сухапутным мостам» у акупаваны Крым. Пра гэта піша выданне Politico.

Адзначаецца, што яна забяспечвае пастаўкі як на анексаваны паўвостраў, так і расійскай групоўцы на паўднёвым фронце - у Херсонскай і Запарожскай абласцях.

З пачатку вясны беспілотныя ўдары нейтралізавалі расійскую ППА ў рэгіёне, пасля чаго дроны атрымалі магчымасць свабоднага перамяшчэння ў любым месцы на акупаваных тэрыторыях. Цяпер дабрацца да трасы «Наварасія», якая знаходзіцца за 100 км ад лініі фронту, для ўкраінскіх БПЛА - справа адной гадзіны.

Выданне піша, што масіраваныя і эфектыўныя ўдары па расійскіх шляхах забеспячэння сведчаць пра растучыя магчымасці ўкраінскіх дронаў і значнае павелічэнне аб'ёмаў іх вытворчасці. Дзякуючы гэтаму Кіеў больш не залежыць ад паставак зброі ад саюзнікаў.

Па ацэнцы Інстытута вывучэння вайны, удары па аўтадарогах разам з пастаяннымі бамбардзіроўкамі складоў, камандных цэнтраў, лагістычных маршрутаў, сістэм ППА абмяжоўваюць магчымасці Расіі па перакідцы войскаў і тэхнікі на фронт. У выніку тэмпы прасоўвання расійскіх войскаў на паўднёвым напрамку значна ўпалі ў параўнанні з папярэднімі гадамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках