Байцы ЗСУ спалілі два расійскія ЗРК «Тор-М2» на поўдні Украіны
- 29.05.2026, 21:54
Камплексы прыкрывалі войскі і ваенныя аб’екты на захопленых тэрыторыях.
Падраздзяленні Middle-strike ССО паразілі два зенітна-ракетныя комплексы «Тор-М2», пра гэта (паведамілі https://t.me/ukr_sof/2884) у прэс-службе ССО.
У адзін з іх беспілотнікі ССО трапілі, калі цягач перавозіў яго па трасе М-14 каля акупаванага Бердзянска ў Запарожскай вобласці ў ноч на 29 мая.
Вораг выкарыстоўвае трасу М-14 як сухапутны калідор з Расіі ў Крым па маршруце Таганрог-Джанкой праз поўдзень акупаваных Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей. Вёска Бердзянскае знаходзіцца паміж Марыупалем і Бердзянскам, больш як за 150 км ад лініі баявога сутыкнення.
Другі ЗРК «Тор-М2» быў паражаны раней паблізу акупаванага Мелітопаля.
ЗРК «Тор-М2» з боекомплектам да 16 ракет прыкрывае варожыя падраздзяленні і ваенныя аб’екты на акупаваных тэрыторыях Украіны. Як сістэма супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны малой далёкасці, «Тор-М2» здольны збіваць самалёты тактычнай авіяцыі, верталёты, дроны і крылатыя ракеты.