29 траўня 2026, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Румыніі: За падзенне дрона ў Галаце адказвае Расія

1
Прэзідэнт Румыніі: За падзенне дрона ў Галаце адказвае Расія
Нікушор Дан
Фота: Reuters

Беспілотнік мог змяніць траекторыю пасля ўдару над Украінай.

Прэзідэнт Румыніі Нікушор Дан заявіў, што расійскі беспілотнік, які ўрэзаўся ў жылы дом у горадзе Галац, верагодна, змяніў траекторыю пасля таго, як быў паражаны над тэрыторыяй Украіны. Паводле яго слоў, адказнасць за інцыдэнт цалкам ляжыць на Расіі, якая працягвае атакі паблізу румынскай мяжы.

Пра гэта піша HotNews. Кіраўнік румынскай дзяржавы наведаў Галац, дзе агледзеў месца падзення дрона і пагутарыў з пацярпелымі жыхарамі дома.

Паводле слоў Нікушора Дана, у ноч атакі Расія запусціла групу з 43 беспілотнікаў, якія рухаліся з усходу на захад праз тэрыторыю Украіны непадалёк ад румынскай мяжы.

«Гэта была група з 43 дронаў, якія прыйшлі з усходняга кірунку і праляцелі над Украінай прыблізна ў 20–30 кіламетрах на поўнач ад Дунаю. Частку з іх збілі падчас палёту над украінскай тэрыторыяй, і адзін з беспілотнікаў, які, верагодна, быў паражаны над горадам Рэні, змяніў траекторыю і паляцеў у бок Галаца», — патлумачыў прэзідэнт Румыніі.

Ён падкрэсліў, што незалежна ад абставін падзення дрона адказнасць за інцыдэнт нясе Расія, якая ажыццяўляе масіраваныя атакі паблізу межаў краін НАТА.

Нагадаем, расійскі беспілотнік упаў на шматпавярховы жылы дом у Галаце у ноч на пятніцу каля 02:00.

У выніку інцыдэнту двум людзям аказалі медыцынскую дапамогу на месцы, а жанчына і яе 14-гадовае дзіця атрымалі апёкі і былі гаспіталізаваныя. Таксама з дома эвакуявалі каля 70 жыхароў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках