Пад Адэсай рыхтуюць 2000 байцоў тэрытарыяльнай абароны
4- 10.05.2022, 21:27
- 9,848
Гэта звязана з актывізацыяй РФ у Прыднястроўі.
На фоне актывізацыі расейскіх войскаў у непрызнаным Прыднястроўі ў Адэскай вобласці 126 асобная брыгада тэрытарыяльнай абароны арганізавала падрыхтоўку больш за 2 000 добраахвотнікаў. Пра гэта паведамляе Аператыўнае камандаванне «Поўдзень», паведамляе liga.net.
Падчас вучэнняў добраахвотнікі атрымліваюць тэарэтычныя веды і адпрацоўваюць практычныя ўменні па агнявой падрыхтоўцы, прымяненні процітанкавых сродкаў, аказанне першай дамедычнай дапамогі ва ўмовах бою.
Між іншым, старанна адпрацавана контрснайперская і супрацьдыверсійная барацьба, далёкае тактычнае перамяшчэнне, паведамляюць у камандаванні.
«У падрыхтоўцы да знішчэння ворага ўжо ўзялі ўдзел больш за 10 тысяч добраахвотнікаў з розных раёнаў Бесарабіі. Кожны дзень колькасць падрыхтаваных асоб добраахвотніцкіх фармаванняў пастаянна расце, як і іх узровень прафесіяналізму», - гаворыцца ў паведамленні.