19 сакавiка 2024, aўторак, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніца дзяржсакратара ЗША: Лукашэнка — суўдзельнік Расеі ў вайне

14
Намесніца дзяржсакратара ЗША: Лукашэнка — суўдзельнік Расеі ў вайне

Патрабаванні Вашынгтона застаюцца ранейшымі.

У ЗША Аляксандра Лукашэнку ўспрымаюць як суўдзельніка Расеі ў вайне з Украінай. Аб гэтым заявіла ў інтэрв'ю "Радыё Свабода" намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША Робін Даніган. Яна адказвае за дыпламатыю ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.

"Лукашэнка сапраўды суўдзельнік у гэтай вайне. Ён дазволіў выкарыстоўваць Беларусь як тэрыторыю, з якой вядзецца вайна супраць Украіны. Мы ўвялі за гэта санкцыі супраць Беларусі, мы казалі беларускім уладам, што зробім гэта, калі яны дазволяць, каб вайна вялася з тэрыторыі Беларусі". Яны дазволілі, і мы ўвялі санкцыі", - сказала Робін Даніган.

Пры гэтым успрыманне Лукашэнкі не змянілася і пасля таго, як расейскія войскі пачалі выводзіць з Беларусі, а ракетныя ўдары з тэрыторыі РБ спыніліся.

У Даніган таксама спыталі аб перспектыве прызнання Беларусі краінай пад расейскай акупацыяй. Яна не стала разважаць на гэтую тэму, толькі адзначыла, што юрыдычныя аспекты пры падачы такіх азначэнняў "могуць мець шмат розных наступстваў у будучыні".

Робін Даніган таксама адзначыла, што ў ЗША не забыліся і пра ўласна беларускае пытанне. Там памятаюць пра палітвязняў і рэпрэсіі, якія зладзіла ўлада над іншадумцамі. Паводле ейныхслоў, "мы ўсё яшчэ працягваем уводзіць санкцыі супраць беларускіх уладаў за палітвязняў, прыгнечанне дэмакратыі і гэтак далей. Мы не забыліся на гэта і ніколі не забудзем".

Дыялог жа паміж ЗША і Беларуссю зараз калі і магчымы, то толькі на вядомых умовах - гэта вызваленне ўсіх палітвязняў, новыя сумленныя выбары і спыненне рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках