Reuters: Нямеччына разглядае нацыяналізацыю завода «Раснафты»
3- 11.05.2022, 17:43
- 3,904
У красавіку краіна ўвяла часовае вонкавае кіраванне актывамі «Газпрома».
Нямеччына рыхтуе антыкрызісны план на выпадак раптоўнага спынення паставак газу з Расеі. Прынамсі, краіна разглядае магчымасць узяць пад кантроль нафтаперапрацоўчы завод у Шведцэ, які кантралюецца «Раснафтай». Аб гэтым піша Reuters са спасылкай на крыніцы.
Як адзначаюць суразмоўцы выдання, урад ФРГ абмяркоўвае, як выкарыстоўваць на практыцы папраўку да заканадаўства, якая дае магчымасць у крайнім выпадку браць пад кантроль энэргетычныя кампаніі.
Дарэчы, пытанне разглядаецца па НПЗ у Шведцэ. Адна з крыніц агенцтва сцвярджае, што разглядаецца магчымасць нацыяналізацыі энэргетычных кампаній. «Аднак гэты варыянт павінен быць старанна ўзважаны і абгрунтаваны не пакараннем Расеі, а забеспячэннем пастаўкі энэргіі», – растлумачыла крыніца.
Як піша Reuters, «Раснафта» адмовілася каментаваць усе магчымыя дзеянні Нямеччыны.
Нямеччына ў красавіку ўвяла часовае вонкавае кіраванне актывамі «Газпрома» ў краіне. 1 красавіка «Газпром» паведаміў, што больш не валодае актывамі нямецкай Gazprom Germania. Пасля законнасць гэтага кроку была падвергнутая сумневу, бо ён не быў узгоднены з урадам краіны.
У мінулым месяцы Берлін ухваліў папраўку да заканадаўства, якая дазваляе яму ў крайнім выпадку браць пад кантроль энэргетычныя кампаніі.