10 траўня 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Washington Post адкрывае прадстаўніцтва ў Кіеве

Washington Post адкрывае прадстаўніцтва ў Кіеве

Гэты крок сігналізуе пра доўгатэрміновую прыхільнасць Post у асвятленні вайны Расеі супраць Украіны.

Амерыканская газета The Washington Post стварае сваё бюро ў Кіеве.

Прадстаўніцтва выдання будзе ўзначальваць Ізабель Хуршудзян, галоўным карэспандэнтам стане Макс Берак, паведамляецца на сайце газеты.

Адзначаецца, што гэты крок сігналізуе пра доўгатэрміновую адданасць Post у асвятленні вайны Расеі супраць Украіны, бо яна працягне заставацца галоўнай гісторыяй гэтага года.

«Шмат месяцаў газета «Пост» прысвячала значныя рэсурсы асвятленню напружанасці на расейска-ўкраінскай мяжы, якая ўзмацнялася і ў канчатковым выніку перарасла ў расейскае ўварванне», - адзначыў рэдактар выдання ў замежных справах Дуглас Джэль.

«Калі вайна ўступіць у зацяжную фазу, дзякуючы бюро мы зможам інтэнсіўна інфармаваць непасрэдна з месца падзей і гарантаваць, што прадаўжаем забяспечваць якасную і аўтарытэтную журналістыку, на якую разлічваюць чытачы ва ўсім свеце», - дадаў ён.

Былая карэспандэнтка маскоўскага бюро Хуршудзян са студзеня робіць рэпартажы ва Украіне, а Верак, былы кіраўнік бюро ў Найробі, працуе ва Украіне ўжо два месяцы.

Яны будуць кіраваць камандай у складзе ўкраінскага рэпарцёра Дэвіда Штэрна, а таксама карэспандэнтаў, фатографаў і відэажурналістаў, якія будуць прыязджаць на ратацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках