15 траўня 2024, Серада, 22:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў: Пуцін сур'ёзна хворы на рак

21
Буданаў: Пуцін сур'ёзна хворы на рак

Звесткі ўкраінскай разведкі.

Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін сур'ёзна хворы на рак, заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю Sky News.

Таксама Буданаў паведаміў, што, паводле звестак украінскай разведкі, у Расеі ўжо адбываецца пераварот з мэтай звяржэння Пуціна.

«Еўропа бачыць у Расеі вялікую пагрозу. Яны баяцца яе агрэсіі. Мы ваюем з Расеяй ужо восем гадоў і можам сказаць, што шырока разрэкламаваная расейская моц - гэта міф. Яна не настолькі моцная», - падкрэсліў ён.

Таксама, паводле звестак Буданава, пералом у вайне з Расеяй наступіць у жніўні, а да канца года завершыцца большасць бітваў.

У канцы красавіка брытанскі таблоід The Sun апублікаваў артыкул аб тым, што Пуцін хворы на рак і найбліжэйшы час яго чакае аперацыя.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках