26 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Контрудар УСУ пад Ізюмам: акупанты адыходзяць да мяжы РФ

3
Контрудар УСУ пад Ізюмам: акупанты адыходзяць да мяжы РФ

Тэхніка акупантаў пашкоджаная.

У Харкаўскай вобласці расейскія акупанты адыходзяць з займаных раней меж у бок мяжы РФ. Аб перадыслакацыі падраздзяленняў ворага на Ізюмскім кірунку расказалі ў Бароўскай сельскай радзе.

Падкрэсліваецца, што акупанты РФ, якія знаходзіліся ў Падвысокім, масава перадыслакоўваюцца ў Гарахаватку.

"Напэўна, гэта звязана з перасоўваннем лініі фронту ў выніку контрнаступу УСУ: гучныя выбухі ўночы і раніцай былі чутныя з боку Падвысокага, Бугаёўкі, Кунье", – гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым тлумачыцца, што рух ворага адбываецца ў кірунку Данбаса, частка варожых сіл затым вяртаецца праз Баравую ў кірунку Купянска з пашкоджанай тэхнікай.

У той жа час частка расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі ўсё ж далей канцэнтруюцца ў паселішчах грамады і мясцовых лясох.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках