26 красавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ стрымліваюць напады ворага: актуальная мапа баявых дзеянняў

УСУ стрымліваюць напады ворага: актуальная мапа баявых дзеянняў

Амерыканскія аналітыкі паказалі, як змянілася лінія фронту.

Ва Украіне ўжо 81 дзень ідзе поўнамаштабная вайна, якую пачала краіна-тэрарыст Расея. Падраздзяленні УСУ пераходзяць у контрнаступленне ў Харкаўскім кірунку, адціскаючы ворага да мяжы, аднак ва Усходняй аперацыйнай зоне сітуацыя застаецца складанай.

Актуальныя мапы расейскага ўварвання ва Украіну на 15 траўня апублікавалі ў The Institute for the Study of War.

Расейскія акупацыйныя войскі панясуць маштабныя страты на ўсёй лініі сутыкнення, аднак працягваюць свае спробы наступаць на ўсходзе, каб узяць у кола ўкраінскіх абаронцаў. Зоны актыўных баявых дзеянняў адзначаны на мапе зялёна-чорнымі коламі, а менавіта напрамак на Севераданецк, баі ў Рубежным і гераічная абарона завода «Азоўсталь» у Марыупалі.

Узброеныя Сілы Украіны адціскаюць ворага ад Харкава і працягваюць ачыстку вызваленых населеных пунктаў. Таксама пачынаецца контрнаступленне ў Ізюмскім кірунку, дзе штодня знішчаюць расейскую тэхніку і жывую сілу. У той жа час актыўныя баі вядуцца паблізу ад Лімана, Рубежнага і Папаснай.

У Луганскай вобласці вораг таксама працягвае наступ з мэтай ачаплення войскаў Украіны ва Усходняй аперацыйнай зоне, аднак яму не ўдаецца ажыццявіць задуманае праз магутны супраціў УСУ.

Расейскія захопнікі спрабуюць акупаваць цалкам Херсонскую вобласць і заняць наступ на Крывы Рог.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках