26 красавiка 2024, Пятніца, 4:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскіх прапагандыстаў пачалася істэрыка пасля перамогі Украіны на «Еўравізіі-2022»

18
У расейскіх прапагандыстаў пачалася істэрыка пасля перамогі Украіны на «Еўравізіі-2022»

«Вылучыўся» і галоўны рупар Крамля Салаўёў.

У Турыне завяршыўся фінал конкурсу «Еўравізія-2022», дзе перамогу здабыла Украіна. Гурт Kalush Orchestra атрымаў 631 бал - гэта другі за гісторыю конкурсу рэкорд з самай высокай колькасцю галасоў.

Трыумф украінцаў не застаўся без увагі расейцаў, піша glavred.info.

Так, у адным з самых вялікіх расейскіх Telegram-каналаў уважаюць, што Kalush Orchestra павінны былі дыскваліфікаваць за заклік выратаваць Марыупаль, які бамбуюць расейцы.

А вось арганізатары Еўравізіі-2022 так не ўважаюць, бо ў адваротным выпадку еўрапейскаму вяшчальніку давядзецца ануляваць вынікі галасаванняў і за шэраг іншых краін.

Вызначыўся і галоўны прапагандыст Крамля. Прадстаўніца Польшчы падчас трансляцыі проста паказала знак «мір», а расейскі прапагандыст Салаўёў: «вы паглядзіце, яна зыганула».

Звычайныя расейцы ў Сеціве таксама пачалі «задзірацца». Іх рэакцыя неацэнная.

У каментары да ўкраінскага вядоўца Андрэя Беднякова таксама наведаліся «дасціпныя» расейцы, але ён знайшоў, што ім адказаць.

А вось украінцы святкуюць перамогу Kalush Orchestra. У Сеціве публікуюць мэмы і выбіраюць горад, для правядзення Еўравізіі-2023.

Еўравізія-2022

Украіна здабыла перамогу ў конкурсе «Еўравізіі 2022» дзякуючы выступленню Kalush Orchestra. Хлопцы ў грандыёзным фінале не пакінулі шанцаў канкурэнтам, выканаўшы песню Stefania.

Гэта трэцяя перамога Украіны ў конкурсе.

Адзначым, гурт Kalush Orchestra атрымаў 631 бал на Еўравізіі 2022. Гэта другі за гісторыю конкурсу рэкорд з самай высокай колькасцю галасоў. У 2017 годзе больш за ўкраінскіх музыкаў змог сабраць толькі Сальвадор Сабрал (758 балаў).

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках