26 красавiка 2024, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што значна мацнейшае за ўсе турмы, спецслужбы і суды

Што значна мацнейшае за ўсе турмы, спецслужбы і суды
ІГАР ІЛЬЯШ І КАЦЯРЫНА АНДРЭЕВА

Ноч самая цёмная перад світаннем.

Палітычны аглядальнік Ігар Ільяш публікуе кранальны допіс у «Фэйсбуку». Сёння ягоная жонка, палітзняволеная журналістка Каця Андрэева, 18 месяцаў як за кратамі.

- Сёння роўна 18 месяцаў з дня арышту Каці. І крыху больш за тры месяцы з моманту з'яўлення новай, «сталінісцкай» справы паводле артыкула «здрада дзяржаве». Мусіць, ніхто з нас паўтара гады назад не думаў, што ўвесну 2022-га мы апынёмся ў той сітуацыі, у якой цяпер знаходзімся.

Мусіць, пры ўсім нашым рэалізме (у чым мы маглі даць фору шмат каму) мы не меркавалі, што сутыкнёмся не проста з абсалютным злом, але яшчэ і настолькі ненаедным і жывучым. Злом, якое зробіць рэальнасцю XXI стагоддзя найгоршыя праявы стагоддзя XX.

Але ўсё гэта не касуе галоўнага: свет, які мы з Кацяй стварылі ў нашых стасунках, значна мацнейшы за ўсе турмы, спецслужбы і суды. Наша каханне мацнейшае за дыктатуру. Мацнейшае за таталітарную ўтрапёнасць і войны. Яно абавязкова перажыве гэтую цывілізацыйную памылку.

«Ноч самая цёмная перад світаннем. І гэты світанак мы сустрэнем разам», - сказаў я аднойчы Каці і не перастаю гэтыя словы паўтараць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках