26 красавiка 2024, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз аб развіцці сітуацыі ў Беларусі ад Змітра Бандарэнкі

17
Прагноз аб развіцці сітуацыі ў Беларусі ад Змітра Бандарэнкі
ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Патрэбная рашучасць і моцныя хаўруснікі.

У Вільні ў цэнтры "Дапамога" прайшла сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Літве з каардынатарам грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Дзмітрыем Бандарэнкам.

Адказваючы на шматлікія пытанні палітык расказаў пра гісторыю беларускага Супраціву, вынікі беларускай рэвалюцыі, пра тое, што рабіць беларусам, якія апынуліся за мяжой, неабходнасць падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну, недапушчальнасць абыходу міжнародных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Таксама апазіцыянер даў свой прагноз наконт развіцця сітуацыі ў Беларусі.

«У пэўны момант беларускія добраахвотнікі разам з украінскімі добраахвотнікамі, а таксама добраахвотнікамі з краін NATO могуць увайсці ў Беларусь, каб падтрымаць паўстанне беларускага народа», — мяркуе Зміцер Бандарэнка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках