26 красавiка 2024, Пятніца, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты мараць толькі аб тым, каб выжыць і больш ніколі не вяртацца ва Украіну

11
Акупанты мараць толькі аб тым, каб выжыць і больш ніколі не вяртацца ва Украіну

СБУ перахапіла размову расейскіх вайскоўцаў.

Вайна ва Украіне стала пеклам для расейскіх акупантаў, якія мараць толькі аб тым, каб выжыць, звольніцца з войска і больш ніколі не вяртацца.

Пра гэта сведчыць новы перахоп тэлефоннай размовы расейскага захопніка, апублікаваны СБУ.

«У нас увогуле ж*па… У нас вельмі шмат 200-х і 300-х… камандзіра майго забілі. Я сам ледзь выбраўся адтуль, адказваю. Я, карацей, усё… я проста прыеду ў Алейск, я служыць не буду…усё. Я сапраўды, я звальняцца буду, ну яго на сухі лес. Пасля такога, што я пабачыў, не…», – распавёў суразмоўцу акупант, які ваюе на Луганскім кірунку.

Ён дадаў, што ў іх ужо згарэлі ўсе машыны, а асабовага складу засталася палова батальёна. Цяпер у іх алтайскі край прывязуць шмат 200-х.

«Ведаеш, гэта жах…адказваю. Гэта проста пекла сапраўднае, як у фільме жахаў»! – скончыў расейскі вайсковец.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках