26 красавiка 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі адступілі на Севераданецкім кірунку: сітуацыя на фронце раніцай 17 траўня

1
Расейскія войскі адступілі на Севераданецкім кірунку: сітуацыя на фронце раніцай 17 траўня

Аператыўная справаздача Генеральнага штаба УСУ.

УСУ выцеснілі расейскія войскі ў раёне вёскі Сіроціна на Севераданецкім кірунку. У выніку баявых дзеянняў вораг пацярпеў страты і адступіў.

Пра гэта гаворыцца ў ранішняй справаздачы Генеральнага штаба УСУ на раніцу 17 траўня.

Пры гэтым наступ войска РФ ва Усходняй аператыўнай зоне трывае. Асноўныя намаганні вораг засяродзіў на Данецкім кірунку.

На Данецкім кірунку вораг працягвае абстрэлы з мінамётаў, рулявай артылерыі, рэактыўных сістэм залпавага агню і выкарыстоўвае авіяцыю.

На Данецкім і Луганскім кірунках учора адбіта адзінаццаць атак ворага, знішчана пяць танкаў, адзін зенітна-ракетны комплекс "Тор", шэсць артылерыйскіх сістэм, дванаццаць адзінак баявой браняванай тэхнікі і адзін аўтамабіль супраціўніка.

Вораг распачаў тры няўдалыя спробы штурму на Бахмуцкім (у кірунку Выскрыва), Аўдзееўскім (у кірунку Каменкі) і Курахаўскім (у напрамку Вугледара) кірунках.

На Навапаўлаўскім і запарожскім напрамках вораг актыўных баявых дзеянняў не праводзіў. Ажыццяўляў агнявое паражэнне грамадзянскай інфраструктуры ў раёнах населеных пунктаў Каменскае, Арэхаў, Навасёлка і Гуляйполе.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя істотных змен не зведала, працягвае захоўвацца пагроза нанясення з тэрыторыі Беларусі ракетна-авіяцыйных удараў па інфраструктурных аб'ектах Украіны.

На Северскім кірунку супраціўнік працягвае ажыццяўляць узмоцненую ахову адцінка ўкраінска-расейскай мяжы. У раёне населенага пункта Белакапытава Сумскай вобласці вораг зладзіў мінамётны абстрэл падраздзяленняў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

На Слабажанскім кірунку супраціўнік засяроджвае асноўныя намаганні на стрымліванні наступу падраздзяленняў Сіл абароны.

На Харкаўскім кірунку асноўныя намаганні вораг засяроджвае на ўтрыманні занятых пазіцый і недапушчэнні прасоўвання нашых войскаў. На Славянскім кірунку - ажыццяўляе даўкамплектаванне і папаўненне страт, спрабуе аднавіць наступ.

На Паўднёвабужскім кірунку падраздзяленні супраціўніка актыўных баявых дзеянняў не праводзілі, абстрэльвалі нашы падраздзяленні з рулявай артылерыі і мінамётаў у раёнах населеных пунктаў Ліманы, Таўрычнае, Трудалюбаўка і Асакароўка.

На Бесарабскім кірунку, у выніку ракетнага ўдару з расейскіх самалётаў стратэгічнай авіяцыі, у Белгарад-Днястроўскі раёне Адэскай вобласці знішчаныя аб'екты цывільнай інфраструктуры, разбураныя прыватныя будынкі.

За папярэдні дзень падраздзяленні супрацьпаветранай абароны Наземных войскаў і Паветраных Сіл знішчылі пяць паветраных цэляў: самалёт Су-25, тры БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню і крылатую ракету.

Ударная авіяцыя паветраных сіл УСУ на пэўных кірунках працягвала наносіць супраціўніку агнявыя ўдары з паветра і падтрымліваць баявыя дзеянні падраздзяленняў нашых войскаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках