27 красавiка 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны штаб УСУ: Гарнізон «Марыюпаль» выканаў пастаўленую баявую задачу

8
Генеральны штаб УСУ: Гарнізон «Марыюпаль» выканаў пастаўленую баявую задачу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мерапрыемствы для выратавання абаронцаў «Азоўсталі» прадаўжаюцца.

Генеральны штаб УСУ выступіў з інфармацыяй аб сітуацыі на «Азоўсталі».

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Генштаба, паведамляе censor.net.

У паведамленні зазначаецца: «Вышэйшым вайсковым камандаваннем было загадана камандзірам падраздзяленняў, якія знаходзяцца на «Азоўсталі», захаваць жыццё асабовага складу.

Ідзе аперацыя выратавання заблакаваных на тэрыторыі завода абаронцаў Украіны.

Пачалася эвакуацыя 53 цяжкапараненых вайскоўцаў. Яны дастаўлены ў медыцынскую ўстанову ў Новаазаўску. Яшчэ 211 абаронцаў праз гуманітарны калідор былі эвакуаваны ў Аленаўку з наступным вяртаннем іх на падкантрольную Украіне тэрыторыю праз працэдуру абмену.

Мерапрыемствы выратавання абаронцаў, якія застаюцца на тэрыторыі «Азоўсталі», трываюць.

Абаронцы Марыюпаля – героі нашага часу. Яны назаўжды ў гісторыі. Гэта асобны атрад спецыяльнага прызначэння «Азоў», 12 брыгада Нацыянальнай гвардыі Украіны, 36 асобная брыгада марской пяхоты, памежнікі, паліцыянты, добраахвотнікі, тэрытарыяльная абарона Марыюпаля.

Утрымліваючы пазіцыі на «Азоўсталі», яны не дазволілі супраціўніку перакінуць групоўку колькасцю на 17 батальённых тактычных груп (блізу 20 000 асабовага складу) на іншыя кірункі. Тым самым перашкодзілі рэалізаваць план хуткага захопу Запарожжа, ажыццявіць выхад на адміністрацыйную мяжу Данецкай і Запарожскай абласцей і стварыць умовы для акружэння групоўкі ААС.

Скоўванне асноўных сіл супраціўніка вакол Марыюпаля дазволіла нам падрыхтаваць і стварыць абарончыя рубяжы, на якіх нашы войскі знаходзяцца і сёння і даюць годны адпор агрэсару. Мы атрымалі крытычна неабходны час на фармаванне рэзерваў, перагрупоўку сіл, атрыманне дапамогі ад партнёраў.

Найважнейшая агульная задача ўсёй Украіны і ўсяго свету - захаваць жыццё абаронцаў Марыюпаля.

Мы будзем змагацца за вас на ўсіх франтах гэтак жа аддана, як вы абараняеце дзяржаву!»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках