26 красавiка 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін баіцца раззлаваць Маскву і Санкт-Пецярбург

12
Пуцін баіцца раззлаваць Маскву і Санкт-Пецярбург

З якіх рэгіёнаў РФ больш за ўсё жаўнераў загінула ва Украіне?

Улада Расеі баіцца вялікіх бунтаў, якія могуць узнікнуць у краіне праз вялізныя страты асабовага складу войска падчас вайны супраць Украіны. Таму Пуцін прадбачліва адпраўляе ваяваць больш байцоў з так званых дэпрэсіўных рэгіёнаў, а з пэўных рэгіёнаў і гарадоў едзе на вайну менш вайскоўцаў.

Расея ўжо страціла ў вайне супраць Украіны блізу 27 900 сваіх салдат - такія звесткі падае Генштаб УСУ на раніцу аўторка 17 траўня. Ва Украінскім інстытуце будучыні падлічылі і параўналі колькасць загінулых расейскіх акупантаў з розных рэгіёнаў РФ з колькасцю насельніцтва ў гэтых рэгіёнах.

У параўнальных звестках, якія падае інстытут, указаная колькасць загінулых на сто тысяч насельніцтва.

Бурація - 99 чалавек на 100 тысяч насельніцтва;

Тува - 87 чалавек на 100 тысяч насельніцтва;

Паўночная Асеція - Аланія - 84 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва;

Кастрамская вобласць - 58 чалавек на 100 тысяч насельніцтва;

Севастопаль - 47 чалавек на 100 тысяч насельніцтва;

Яўрэйская аўтаномная вобласць - 45 чалавек на 100 тысяч насельніцтва;

Пскоўская вобласць – 45 чалавек на 100 тысяч насельніцтва;

Рэспубліка Алтай - 45 чалавек на 100 тысяч насельніцтва;

Забайкальскі край - 45 чалавек на 100 тысяч насельніцтва;

Дагестан і Марый Эл - у абодвух рэгіёнах 43 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва.

З якіх рэгіёнаў менш за ўсё загінулі

У той жа час найменшая колькасць страт прыпала на Ненецкую і Ямала-Ненецкую аўтаномныя акругі, дзе не быў прызнаны факт гібелі ніводнага вайскоўца. Ва Украінскім інстытуце будучыні мяркуюць, што адна з прычын гэтага - малая колькасць жыхароў рэгіёнаў.

За гэтымі рэгіёнамі ідуць Масква (0,23 загінулых на 100 тысяч насельніцтва) і Санкт-Пецярбург (3 забітыя на 100 тысяч насельніцтва).

Са слоў выканаўчага дырэктара Украінскага інстытута будучыні Вадзіма Дзенісенкі, гэтыя лічбы надзвычай важныя, бо паказваюць, чаго больш за ўсё баіцца Пуцін.

"Расейская Федэрацыя робіць усё, што ад сябе залежыць для таго, каб у Маскве і Санкт-Пецярбургу, ключавых гарадах, дзе здзяйсняліся ўсе рэвалюцыі і ў Расейскай імперыі, і затым ужо ў Савецкім Саюзе, каб у гэтых гарадах не было ніякіх бунтаў. І каб у гэтых гарадах ніхто не заўважыў існавання вайны", - кажа Дзенісенка.

Ён дадаў, што калі ў гэтых гарадах адчуюць на сабе ўплыў вайны, то там могуць разгарэцца беспарадкі. А расейскі дыктатар якраз гэтага вельмі моцна баіцца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках