26 красавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія мае намер знізіць залежнасць ад газу РФ на 40% у 2023 годзе

3
Сербія мае намер знізіць залежнасць ад газу РФ на 40% у 2023 годзе

Бялград рэзервуе магутнасці на грэцкім ЗПГ-тэрмінале.

Сербія мае намер на 40% знізіць залежнасць ад расейскага газу ў другой палове 2023 года, паведаміла ў аўторак журналістам міністр энэргетыкі краіны Зарана Міхайлавіч, паведамляе "Интерфакс".

«Мы вядзем перамовы, і павінны зарэзерваваць магутнасці на грэцкім ЗПГ-тэрмінале», – цытуе яе словы.

Міністр у той жа час дадала, што замяшчэнне крыніц паставак можа адбыцца толькі пасля заканчэння будаўніцтва новай газатранспартнай звязкі паміж Сербіяй і Баўгарыяй. Яна запланаваная на верасень 2023 года.

Міхайлавіч адзначыла, што сербская дзяржаўная газавая кампанія «Сербіягаз» таксама вядзе перамовы з «Газпромам» аб новым кантракце.

У пачатку красавіка прэзідэнты Сербіі і Расеі Аляксандр Вучыч і Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове абмеркавалі сітуацыю з прадаўжэннем газазабеспячэння Сербіі пасля заканчэння тэрміну дзеяння цяперашняга кантракта.

«Прэзідэнты Вучыч і Пуцін заявілі, што доўгатэрміновы газавы кантракт заканчваецца ў Сербіі 31 траўня гэтага года, і што неабходна ў найкарацейшыя тэрміны пачаць перамовы аб кошце, колькасці і іншых умовах куплі гэтага важнага для Сербіі энэргарэсурсу», - гаварылася ў прэс-рэлізе, апублікаваным на сайце кіраўніка сербскай дзяржавы.

Bloomberg нагадвае, што цяпер увесь газ Сербія атрымлівае з Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках