26 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зась: Кансалідаванай пазіцыі ў сябраў АДКБ па вайне РФ ва Украіне няма

13
Зась: Кансалідаванай пазіцыі ў сябраў АДКБ па вайне РФ ва Украіне няма
СТАНІСЛАЎ ЗАСЬ

Cілы АДКБ не жадаюць удзельнічаць у вайне РФ супраць Украіны.

У краін — сябраў АДКБ няма агульнай пазіцыі наконт «спецаперацыі», якая праводзіцца Расеяй ва Украіне. Пра гэта расейскім прапагандыстам расказаў генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Станіслаў Зась.

Зась прызнаў, што «кансалідаванай пазіцыі» ў сяброў арганізацыі няма.

- Ні для каго не сакрэт, што ў краін - сябраў АДКБ ёсць свае ўзаемаадачыненні і з Украінай, роўна як і з іншымі краінамі, і сваё стаўленне да падзей, якія адбываюцца. І такой кансалідаванай пазіцыі пакуль няма.

Кіраўнік арганізацыі дадаў, што «для таго каб была нейкая форма ўдзелу АДКБ у гэтых падзеях, патрэбны зварот адпаведнай зацікаўленай дзяржавы або дзвюх дзяржаў - з гэтага ўсё пачынаецца ў любой сітуацыі».

Нагадаем, 16 траўня ў Маскве прайшоў вочны саміт АДКБ. Акрамя Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, на ім прысутнічаў прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, кіраўнік Казахстана Касым-Жомарт Такаеў, прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў і кіраўнік Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

Пытанне аб удзеле калектыўных сіл АДКБ у вайне супраць Украіны на саміце не абмяркоўвалася.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках