19 жнiўня 2022, Пятніца, 2:25
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Сыктыўкары беларускі «казанова» падмануў расейку з сайта знаёмстваў

4
У Сыктыўкары беларускі «казанова» падмануў расейку з сайта знаёмстваў

На сайце «Мамба» мужчына пазнаёміўся з жыхаркай горада Емва.

У сталіцы расейскай рэспублікі Комі, Сыктыўкары, суд вынес прысуд 33-гадоваму грамадзяніну Беларусі. Яго прызналі вінаватым у махлярстве з прычыненнем значнай шкоды праз тое, што ён выкраў грошы ў мясцовай жыхаркі, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на пракуратуру.

Згодна з матэрыяламі справы, вясной 2020 года, калі мужчына пражываў у Санкт-Пецярбургу, ён на сайце знаёмстваў «Мамба» пазнаёміўся з жыхаркай горада Емва. У іх завязалася перапіска, мужчына абяцаў наведацца да яе, а тым часам пад рознымі падставамі прасіў у яе грошы ў пазыку, першапачаткова не збіраючыся да яе прыязджаць. Жанчына, якая паверыла ў рамантычныя стасункі, за пяць месяцаў пералічыла беларусу 208 тысяч расейскіх рублёў (крыху менш за 3 тысячы даляраў). Відаць, сустрэча так і не адбылася, і абражаная расейка звярнулася ў міліцыю.

У судзе мужчына прызнаў сваю віну, аднак не кампенсаваў шкоду. Суд прыгаварыў яго паводле ч. 2 арт. 159 КК РФ да аднаго года прымусовых прац. Пяць адсоткаў яго заробку будзе ўтрымлівацца ў даход дзяржавы. Таксама ён павінен будзе вярнуць жанчыне грошы, якія ў яе выкраў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».