26 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі на запраўках на памежжы ўвялі спецыяльныя кошты паліва для фур

6
У Беларусі на запраўках на памежжы ўвялі спецыяльныя кошты паліва для фур

Колькі будзе каштаваць паліва на такіх АЗС?

На беларускіх АЗС у памежжы з'явіліся незвычайныя аб'явы: з 19 траўня дызельнае паліва будзе каштаваць 3,58 рубля. Звычайная цана ДТ пасля апошняга падаражання - 2,34 рубля, піша сайт office life.

У аб'явах ёсць спасылка на пастанову Саўміна ад 5 траўня 276. Размова ідзе аб ДТ-Л ECO, гэта значыць аб паліве са спецыяльнымі прысадкамі для вялікагрузнага транспарту рэзідэнтаў ЕЗ, якое згадваецца ў дакуменце.

Прапісаны ў пастанове і пералік АЗС у памежжы, на якіх могуць заправіцца замежныя фуры. У яго ўвайшлі 15 заправак блізу 10 пунктаў пропуску.

Кіроўцам іншых відаў транспарту, якім трэба заправіць аўто дызельным палівам, раяць адправіцца на суседнія АЗС.

У Беларусі вызначаны пералік месцаў, дзе дазволена перагрузка або перачэпка грузаў, якія прыбылі ў фурах кампаній з ЕЗ, а таксама АЗС, на якіх могуць запраўляцца еўрапейскія фуры па дарозе да месца перагрузу або назад. Гэта мера ў адказ на заходнія санкцыі, паводле якіх грузавікам з Беларусі і Расеі забаронена ўязджаць на тэрыторыю Еўразвязу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках