16 жнiўня 2022, aўторак, 9:57
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Некалькі падраздзяленняў гвардзейскага мотастралковага палка з Чачэніі ўзбунтаваліся і адмовіліся ваяваць

Некалькі падраздзяленняў гвардзейскага мотастралковага палка з Чачэніі ўзбунтаваліся і адмовіліся ваяваць

Салдаты патрабуюць вярнуць іх назад у РФ.

У падраздзяленнях акупацыйных войскаў Расеі расце незадаволенасць удзелам у вайне ва Украіне. Расейскія акупанты ўсё часцей адмаўляюцца ад выканання загадаў камандавання праводзіць актыўныя наступальныя дзеянні.

Як паведамляе Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны, некалькі падраздзяленняў 70 гвардзейскага мотастралковага палка ўжо адкрыта адмовіліся ўдзельнічаць у вайне і запатрабавалі вярнуць іх у месцы пастаяннай дыслакацыі.

Найбольш актыўных вайскоўцаў, якія патрабуюць вяртання на тэрыторыю Расеі, спадзяючыся на іх хуткую гібель, адправілі на найбольш небяспечны ўчастак фронту. напоўніць падраздзяленні 70 палка сваімі пазаштатнымі агентамі і інфарматарамі", гаворыцца ў паведамленні.

Гаворка ідзе аб 70 гвардзейскім мотастралковым палку 42 мотастралковай дывізіі 58 агульнавайсковага войска паўднёвай вайсковай акругі (в/ч 71718) г. Шалі, Чачэнская рэспубліка.

"Нагадваем, што ўсе ваенныя злачынцы будуць выкрытыя і за злачынствы супраць мірнага насельніцтва Украіны прыцягнуты да адказнасці", - адзначылі ў ГУР, апублікаваўшы спіс акупантаў.

Нагадаем, раней паведамлялася, што, паводле звестак выведкі, Крэмль шукае вінаватых у паразах ва Украіне і карае камандзіраў акупацыйных войскаў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».