16 жнiўня 2022, aўторак, 11:06
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме праходзіць мабілізацыя вайскоўцаў, якія здрадзілі Украіну ў 2014 годзе

13
У Крыме праходзіць мабілізацыя вайскоўцаў, якія здрадзілі Украіну ў 2014 годзе

Карма нагнала здраднікаў.

Прыхаваная мабілізацыя ў Расейскай Федэрацыі правалілася. Крэмль наважыў адправіць на вайну супраць Украіны вайскоўцаў з часова акупаванага Крыма, якія прысягнулі ў 2014 годзе.

Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Віктар Андрусіў.

«У красавіку яны арганізавалі прымусовую мабілізацыю ў ЛДНР. Аднак людзі пачалі хавацца, а на фронце гэтыя жаўнеры разбягаліся пры першых абстрэлах. Таму Крэмль знайшоў новае развязанне - мабілізацыя крымскіх здраднікаў 2014 года», - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым дарадца кіраўніка МУС удакладніў, што падчас акупацыі ўкраінскага паўвострава здраднікамі сталі амаль 14 тысяч вайскоўцаў.

«За восем гадоў многія з іх дэмабілізаваліся і пайшлі са службы. Дык вось, цяпер іх у прымусовым парадку мабілізуюць і папаўняюць імі разбітыя брыгады, якія знаходзяцца на аднаўленні ў Крыме», - адзначыў Андрусіў.

Акрамя таго, ён указаў, што здраднікі не падлягаюць абмену, таму ім свеціць да 15 гадоў турмы паводле артыкула 111 «Дзяржаўная здрада» Крымінальнага кодэкса Украіны.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».