18 жнiўня 2022, Чацвер, 20:49
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы расейскі вайсковец у судзе прызнаўся ў забойстве цывільнага ва Украіне

17
Першы расейскі вайсковец у судзе прызнаўся ў забойстве цывільнага ва Украіне

Апублікаваныя дэталі злачынства.

Расейскі акупант, які апынуўся на лаве падсудных за зверствы супраць цывільнага насельніцтва ва Украіне, прызнаў сваю віну, піша 24 канал.

Размова ідзе аб расейскім вайсковым Вадзіме Шышымарыне, якога абвінавачваюць у забойстве няўзброенага цывільнага ў Сумскай вобласці.

Падчас следства Шышымарын цалкам прызнаў віну ў забойстве мірнага жыхара Сумскай вобласці - 62-гадовага Аляксандра Шаліпава. Пракурор зачытаў кароткі абвінаваўчы акт. Ён таксама пацвердзіў, што гатовы даць паказанні паводле справы.

Дэталі злачынства расейскага вайскоўца

Паводле звестак следства, 21-гадовы расейскі вайсковец 28 лютага 2022 года забіў няўзброенага жыхара пасёлка гарадскога тыпу Чупахаўкі Сумскай вобласці, які вёў па абочыне дарогі ровар. Перад гэтым калону, у якой быў сяржант Шышымарын разбілі УСУ.

Уцякаючы, ён і яшчэ 4 калегі абстралялі з аўтаматаў прыватны аўтамабіль і завалодалі ім. На крадзеным аўто яны паехалі ў сяло. Па дарозе ўбачылі мужчыну, які вяртаўся дадому і размаўляў праз тэлефон. Адзін з вайскоўцаў загадаў сяржанту забіць цывільнага, каб ён не паведаміў пра іх украінскім абаронцам.

Той зрабіў некалькі прыцэльных стрэлаў праз адчыненае акно аўтамабіля з аўтамата Калашнікава ў галаву 62-гадовага пацярпелага. Мужчына памёр на месцы ўсяго за некалькі дзясяткаў метраў ад свайго дома.

Якое пакаранне свеціць акупанту

Вадзіма Шышымарына абвінавачваюць у парушэнні законаў і звычаяў вайны, супольна з наўмысным забойствам. Пакаранне за гэта - ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне. Яшчэ падчас дасудовага расследавання Шышымарын прызнаваў сваю віну ва ўчыненні злачынства.

Што вядома пра расейца

• Вадзім Шышымарын - 21-гадовы сяржант расейскага войска і камандзір аддзялення ў чацвёртай танкавай Кантэміраўскай дывізіі Маскоўскай вобласці. Нарадзіўся і вырас ён у горадзе Усць-Ілімску Іркуцкай вобласці Сібіры.

• Выданне «Настоящее время» прааналізавала крэдытную гісторыю Шышымарына ў Расеі і высветліла, што ў 2020 годзе ён працаваў у «Макдональдсе».

• Паводле інфармацыі журналістаў, у яго былі завінавачанасці, якія ў шэсць разоў перавышаюць ягоны заробак на ранейшай працы. Магчыма, менавіта яны сталі прычынай таго, што ён накіраваўся на вайну ва Украіну, робяць выснову журналісты.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».