26 красавiка 2024, Пятніца, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн паабяцаў Фінляндыі і Швэцыі абарону ад агрэсіі да ўступлення ў NATO

10
Байдэн паабяцаў Фінляндыі і Швэцыі абарону ад агрэсіі да ўступлення ў NATO
ДЖО БАЙДЭН
ФОТА: GETTY IMAGES

Амерыканскі прэзідэнт падтрымаў фінскую і швэдскую заяўкі на ўступленне ў NATO.

Злучаныя Штаты паабяцалі стрымаць патэнцыйную агрэсію на адрас Фінляндыі і Швэцыі падчас разгляду заявак абедзвюх дзяржаваў на далучэнне да Паўночнаатлантычнага альянсу.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Белага дому.

Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн падтрымаў фінскую і швэдскую заяўкі на ўступленне ў NATO. Ён таксама прапанаваў абедзвюм дзяржавам абарону ЗША на выпадак агрэсіі да сяброўства.

"Пакуль іх заяўкі на ўступленне ў NATO разглядаюцца, Злучаныя Штаты будуць працаваць з Фінляндыяй і Швэцыяй для захавання пільнасці да любых пагрозаў нашай агульнай бяспецы, а таксама стрымліваць і супрацьстаяць агрэсіі або пагрозе агрэсіі", – заявіў Байдэн.

Ён дадаў, што з нецярпеннем чакае сустрэчы з лідарамі абедзвюх краінаў – фінскім прэзідэнтам Ніінасціа і швэдскай прэм'ер-міністаркай Андэрсан. Візіт пазначаны на 19 траўня.

"NATO гарантуе бяспеку мільярду людзей у Еўропе і Паўночнай Амерыцы, аб'яднаных нашай агульнай прыхільнасцю да дэмакратычных прынцыпаў і нашых поглядаў на мір і росквіт у Еўропе і па ўсёй планеце. Мая адданасць NATO і артыкулу 5 (напад на любую з дзяржаў-чальцоў Альянсу разглядаецца як напад на іх усіх – рэд.) з'яўляецца жалезабетонным", – дадаў прэзідэнт ЗША.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках