26 красавiка 2024, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брагіне апублікавалі фотаробаты падазраваных у расстрэле ветэрынарнага лекара

8
У Брагіне апублікавалі фотаробаты падазраваных у расстрэле ветэрынарнага лекара
СЯРГЕЙ ЧАМБРОВІЧ

Хто можа мець дачыненне да забойства?

Брагінская раённая газета публікуе фотаробаты і прыметы дваіх мужчын, якія падазраюцца ў забойстве Сяргея Чамбровіча. Тых, хто пазнаў іх, просяць паведамляць у мясцовую міліцыю.

Варта адзначыць, што гэта першая афіцыйная інфармацыя, якая тычыцца гібелі Чамбровіча. Следчы і Памежны камітэты Беларусі дагэтуль тое, што адбылося, не каментавалі.

Ахова беларуска-ўкраінскай мяжы была ўзмоцнена яшчэ да вайны. Цяпер служба на памежжы ўзмоцненая іншымі воінскімі падраздзяленнямі МА РБ.

Ці маглі «сілавікі», прыстаўленыя да аховы мяжы, застрэліць сваіх суграмадзян? Цяжка меркаваць, у якім маральна-псіхалагічным стане знаходзяцца вайскоўцы, якія патрулююць мяжу. Але каб адбылася такая трагедыя, неабходна рыбакоў зблытаць з дыверсантамі і адкрыць агонь без папярэджання.

Таксама з'явілася версія, што рыбакі былі застрэлены расейскімі жаўнерамі. У Сеціве нават было апублікаванае відэа, на якім, як сцвярджаецца, паказаны момант забойства Чамбровіча.

10 траўня гомельскае выданне «Флагшток» паведаміла, што недалёка ад вёскі Ніжнія Жары Брагінскага раёна быў забіты рыбак - ветэрынар з Гомеля Сяргей Чамбровіч. Паводле адной з версій, загінулы з сябрам плылі на лодцы па Дняпры, паводле іншай - знаходзіліся на беразе. Чамбровіча застрэлілі, сябру ўдалося выратавацца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках