26 красавiка 2024, Пятніца, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блінкен: Расея ў 1990-я гады сама адмовілася ад уступлення ў NATO

8
Блінкен: Расея ў 1990-я гады сама адмовілася ад уступлення ў NATO

Крэмль наважыў, што гэта не тое, чым яны хочуць займацца.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен распавёў, што ў 1990-я гады Расея адхіліла прапанову ўступіць у NATO, піша «Новое время».

Падчас інтэрв'ю з Блінкенам тэлевядоўца Стывен Колбер узгадаў словы папы рымскага Францыска, які дапусціў, што пашырэнне NATO да межаў Расеі садзейнічала пачатку вайны ва Украіне.

Блінкен у адказ заявіў, што ў NATO няма агрэсіўных намераў у дачыненні да Расеі.

«NATO - гэта абарончы альянс, краіны збіраюцца разам, каб пераканацца, што калі на адну з іх нападуць, усе астатнія прыйдуць і абароняць яе. Вось у чым яго сутнасць. У яго няма агрэсіўных намераў супраць Расеі. Ён ніколі не нападаў на Расею, ён не будзе нападаць на Расею. Ён не збіраецца нападаць на Расею», - падкрэсліў дзяржсакратар.

У адказ журналіст жартам прапанаваў прыняць Расею ў NATO. Блінкен адказаў: «Ведаеце што? У 1990-х гады пра гэта сапраўды казалі. Расейцы наважылі, што гэта не тое, чым яны жадаюць займацца».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках