26 красавiка 2024, Пятніца, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вёсцы пад Харкавам акупанты масава расстрэльвалі сваіх жа салдат

9
У вёсцы пад Харкавам акупанты масава расстрэльвалі сваіх жа салдат

У забітых расейцаў былі звязаныя рукі.

У вызваленым ад расейцаў сяле Малая Рогань пад Харкавам збіраюць целы забітых акупантаў. Некаторых знаходзяць у неглыбокіх ямах, іншыя - у студнях.

Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле «Суспільнага».

Падчас лютаўскага ўварвання гэтыя расейцы абстрэльвалі жылыя дамы, выганялі цывільных на мароз, а ў прыватных дварах размяшчалі цяжкае ўзбраенне.

Знішчылі і частку мясцовага храма, журналісты таксама заўважылі расстраляныя і пашкоджаныя абломкамі аўтамабіляў на вуліцах сяла.

«Танкі ў кожным двары. Танк, БТР, танк, БТР. Вось «бэтэр» адзін застаўся, «бэтэр» другі, камандны застаўся, які заязджаў. Вось лічыце, на вуліцы — з дзясятак іх стаяла. Тэхнікі. Гэта значыць, яны хаваліся у дварах цывільных. За спінамі прывыклі хавацца за спінамі дзяцей і жанчын, так і хаваюцца», - распавёў «Суспільному» пацярпелы жыхар.

У студні ў двары мужчыны знайшлі і целы некалькіх танкістаў РФ. У аднаго з іх - звязаныя за спінай рукі і агнястрэльнае раненне галавы.

Украінскія вайскоўцы мяркуюць, што акупанты маглі забіць сваіх жа салдат за спробу дэзерцірства ці адмову ісці ў бой: «Яны тут вельмі доўга стаялі. На суседняй вуліцы мы знайшлі яму, якая была прыкапаная, з пяццю трупамі... Яма была засыпана і яшчэ спаленая», з расейскімі вайскоўцамі. Я магу растлумачыць гэта адным: гэтых дэзерціраў скінулі ў яму, спалілі, каб ніхто не пазнаў».

Мёртвых кладуць у белыя мяшкі і адпраўляюць на ідэнтыфікацыю да патолагаанатамаў, спрабуюць знайсці хоць нейкія дакументы, якія дапамаглі б высветліць імёны і прозвішчы акупантаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках