26 красавiка 2024, Пятніца, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская авіяцыя знішчае расейскіх акупантаў

9
Украінская авіяцыя знішчае расейскіх акупантаў

Моцнае відэа апублікаваў афіцэр 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады.

Расея сцвярджае, што ўкраінская авіяцыя была знішчаная яшчэ ў пачатку поўнамаштабнай вайны. Але ўсе мы ведаем, што такое расейская прапаганда. Авіяцыя Украіны, як Фенікс, уваскрасае з попелу і па-майстэрску знішчае ворагаў.

Відэа прафесійнай работы лётчыкаў апублікаваў афіцэр 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных Сіл Украіны Юрый Качавенка.

На відэа бачна, як два ўкраінскія гелікаптэры з неба па-майстэрску адпрацоўваюць ударамі варожыя войскі. Інфармацыю, дзе адбываецца атака, не ўказалі. Аднак усе могуць убачыць, на якім узроўні Паветраныя сілы Украіны спраўляюцца з тым, хто без запрашэння прыйшоў на нашу зямлю.

«Украінская авіяцыя, якую паводле версіі расейскай прапаганды ўжо некалькі разоў знішчылі, пдяжыць оркаў. І чым далей, тым мацней», - падпісаў Качавенка відэа.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках