26 красавiка 2024, Пятніца, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гішпанія падтрымлівае ўступленне Украіны ў ЕЗ

2
Гішпанія падтрымлівае ўступленне Украіны ў ЕЗ

Краіны чакаюць даклад Еўрапейскай камісіі, які будзе апублікаваны ў чэрвені.

Гішпанія падтрымлівае ўступленне Украіны ў Еўрапейскі Звяз і чакае чэрвеньскі даклад Еўракамісіі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Гішпаніі Хасэ Мануэль Альбарэс, паведамляе Reuters (пераклад — unian.net).

У чэрвені Еўрапейская камісія апублікуе справаздачу аб тым, ці прымаць заяўку Украіны на ўступленне ў ЕЗ. Напэўна, гэта стане працяглым працэсам, які ўжо выклікае супярэчнасці ўнутры Еўразвязу.

Украіна, у якую ўварвалася Расея, імкнецца да найхутчэйшага ўступлення ў ЕЗ, супраць чаго пярэчаць такія краіны, як Нідэрланды і Харватыя.

Аднак Альбарэс адзначыў, што Гішпанія падтрымае прыняцце Украіны, калі толькі ў чэрвеньскім дакладзе Еўракамісіі не будзе пярэчанняў на гэты конт.

"Калі справаздача Еўрапейскай камісіі будзе ўхвальнай, Гішпанія падтрымае імкненне Украіны стаць кандыдатам, а затым кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў сустрэнуцца, каб абмеркаваць шляхі гэтага", – сказаў ён.

Кіраўнік МЗС Гішпаніі таксама падтрымаў нядаўнюю прапанову прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона аб стварэнні еўрапейскай палітычнай супольнасці новага тыпу, якая дазволіць далучыцца краінам па-за блокам, напрыклад Украіне і Вялікай Брытаніі.

"Еўропа мае самавызначыцца перад абліччам будучых выклікаў і будучага павелічэння, калі гэта адбудзецца. Ідэя (Макрона) знаходзіцца ў рамках гэтых разважанняў, і Гішпанія вітае ўсё, што спрыяе працэсу еўрапейскай інтэграцыі", - сказаў Альбарэс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках