26 красавiка 2024, Пятніца, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча аддала Украіне амаль усе запчасткі і боекамплект для МіГ-29

17
Польшча аддала Украіне амаль усе запчасткі і боекамплект для МіГ-29

Дзякуючы гэтаму Украіна атрымала магчымасць аднавіць баяздольнасць наяўных у яе знішчальнікаў.

Польшча перадала Украіне практычна ўсе запчасткі і боекамплект для знішчальнікаў МіГ-29, піша unian.net са спасылкай на выданне Onet. Дзякуючы гэтаму Украіна атрымала магчымасць аднавіць баяздольнасць наяўных у яе знішчальнікаў.

Як паведамляе выданне, на думку экспэртаў, Украіна на здзіўленне добра спраўляецца ў паветры з мацнейшымі сіламі Расеі. Аднак яна чакае новых самалётаў і просіць не толькі савецкія МіГ-29, але і амерыканскія F-16 ці швэдскі Gripen.

«На гэты момант еўрапейскія краіны падтрымліваюць Украіну запчасткамі і боепрыпасамі для савецкіх машын, у выніку чаго павышаецца боегатоўнасць яе авіяцыі. Аднак наступным крокам павінна стаць перадача тыпова натаўскага абсталявання. Як мы бачым, украінскае войска здольнае хутка навучацца і эфектыўна выкарыстоўваць усякае новае ўзбраенне, якое ёй дае Захад», - мяркуе Лукаш Пахольскі, журналіст і авіяцыйны экспэрт Групы вайсковых даследаванняў і аналізу.

«Кожнае войска спрабуе заваяваць перавагу ў паветры з найменшымі стратамі, і самалёты найбольш уразлівыя, калі яны знаходзяцца на зямлі. Тады яны становяцца мішэнямі для ракет або бомбаў», - сказаў генерал Томаш Дрэўняк, былы камандуючы ВПС Польшчы.

Выданне адзначыла, што паводле розных ацэнак, Расея задзейнічала для баявых дзеянняў ва ўкраінскім небе амаль 1400 розных тыпаў лятальных апаратаў, у тым ліку блізу 360 тактычных самалётаў. А Украіна змагла ўжыць супраць гэтых сіл крыху больш за 100 баявых самалётаў і амаль 40 ударных верталётаў.

Між тым, адбылося нешта дзіўнае і нечаканае, падкрэсліла выданне. Расейскім войскам не ўдалося перамагчы ўкраінскую авіяцыю і заваяваць перавагу ў паветры.

Польскае выданне адзначыла, што цяпер зразумела, што расейская стратэгія выкарыстання ВПС у вайне супраць Украіны памылковая. Замест таго, каб кантраляваць неба, расейская авіяцыя ў асноўным надае авіяцыйную падтрымку наземным войскам або бамбуе ўкраінскія гарады.

«Дагэтуль украінская наземная абарона таксама не прарваная. Таму расейскія самалёты не залятаюць углыб тэрыторыі Украіны. Лётаюць яны ў асноўным у месцы, дзе ідуць наземныя баі, гэта значыць, у раён Данбаса і наогул на поўдзень Украіны», - пракаментаваў Марыюш Цэлма, галоўны рэдактар штомесячніка «Nowa Technika Wojskowa».

Нагадаем, з самага пачатку поўнамаштабнай вайны ўкраінскія ўлады прасілі Захад аб падтрымцы баявымі самалётамі. Першапачаткова гаворка ішла аб магчымасці перадачы савецкіх знішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзіліся на ўзбраенні польскага, славацкага і балгарскага войскаў. Аднак гэтыя планы так і не былі рэалізаваныя.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках