26 красавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністры пяці краін пакінулі саміт АЦЭС у Бангкоку падчас выступу Расеі

2
Міністры пяці краін пакінулі саміт АЦЭС у Бангкоку падчас выступу Расеі

Чальцы дэлегацый Японіі, ЗША, Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі байкатавалі міністра эканамічнага развіцця РФ.

Прадстаўнікі пяці краін пакінулі сустрэчу Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЦЭС) у знак пратэсту супраць прысутнасці расейскай дэлегацыі, паведамляе nikkeiAsia (пераклад - unian.net).

Адзначаецца, што міністры з Японіі, ЗША, Канады, Аўстраліі і Новай Зеландыі выйшлі з залы, калі падчас паседжання пачаў выступаць міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Рашэтнікаў.

Як паведамляе Reuters са спасылкай на афіцыйных асоб і дыпламатаў, са слоў двух чальцоў тайскага кіраўніцтва і двух замежных дыпламатаў, чальцы дэлегацый Канады, Новай Зеландыі, Японіі і Аўстраліі далучыліся да амерыканскіх калег і выйшлі з залы падчас выступу прадстаўніка Расеі.

Іншы дыпламат адзначыў, што пяць дзяржаў, якія зладзілі пратэст, намагаюць на больш жорсткіх фармулёўках у дачыненні да Масквы ў выніковай заяве ўдзельнікаў сустрэчы ў сталіцы Тайланда.

Пасяджэнне міністраў гандлю Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва праходзіць у Бангкоку і прадоўжыцца два дні. У АЦЭС уваходзіць 21 краіна.

Вядома, што гэта была першая вочная сустрэча міністраў гандлю АЦЭС за тры гады ў сувязі з паслабленнем абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каранавіруса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках