26 красавiка 2024, Пятніца, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Залаты запас РФ зараз можна грызці або адліць з яго помнік Набіулінай»

4
«Залаты запас РФ зараз можна грызці або адліць з яго помнік Набіулінай»

Санкцыі ў выглядзе замарозкі актываў Цэнтрабанка Расеі мелі эфект выбуху бомбы.

Былая кіраўніца НБУ Валерыя Гонтарава назвала санкцыі, уведзеныя супраць Расеі ў фінансавым сектары дастаткова моцнымі і эфектыўнымі.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю НВ.

Са слоў Гонтаравай, замарозка актываў Цэнтрабанка Расеі сумаю $300 млрд «была проста як разарваная бомба».

«У расейцаў былі таксама некаторыя ашчаджанні ў юанях, але, ведаючы, як працуе Цэнтрабанк Кітая, я была ўпэўненая, што хуткага доступу да юаня расейцы таксама не атрымаюць. Далей РФ удалося сканцэнтраваць шмат золата. Так, цяпер яго можна прадаваць насельніцтву, і нават яго грызці, а можна адліць залаты помнік [кіраўніцы Цэнтрабанка Расеі] Набіулінай», — заявіла былая кіраўніца Нацбанка Украіны.

У той жа час Гонтарава ўважае, што ў першыя дні вайны кіраўніца ЦБ РФ Эльвіра Набіуліна павінна была ўвесці адміністрацыйныя абмежаванні, зафіксаваць курс і пакласці заяву аб сыходзе з пасады, «каб не быць удзельнікам злачыннай крымінальнай групоўкі».

«У плане прагматыкі яна - моцны і добры банкір, але прафесійныя якасці, калі яны не падмацаваныя каштоўнасцямі, у адзін цудоўны дзень могуць зрабіць вас памагатым вайсковага крыміналу, і яна цяпер дае грошы гэтаму рэжыму», - падкрэсліла Гонтарава.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках