26 красавiка 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрыў партызанамі кіраўніка «адміністрацыі» акупантаў у Энэргадары пацвердзілі афіцыйна

16
Падрыў партызанамі кіраўніка «адміністрацыі» акупантаў у Энэргадары пацвердзілі афіцыйна

Паранены фэйкавы «мэр» і два яго целаахоўнікі.

У Энергодары на вуліцы Курчатава прагрымеў выбух. Выявілася, што невядомыя ўзарвалі дзверы пад'езда мэра-калабаранта Андрэя Шэўчыка, у выніку чаго ён атрымаў раненне.

Пра гэта піша ў Telegram-канале гарадскі кіраўнік Энэргадара Дзмітрый Арлоў.

Як адзначыў Арлоў, у выніку выбуху раненні атрымалі:

«гаўляйтэр» Андрэй Шэўчык;

ахоўнікі мэра-калабаранта.

Цяпер вядома, што ўсе пацярпелыя былі шпіталізаваны ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Расея таксама пацвердзіла падрыў невядомымі кіраўніка сваёй «адміністрацыі» акупантаў у Энэргадары. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Між іншым, расейскае СМІ са спасылкай на «праваахоўныя органы» акупаванага горада пацвярджае раненне Шэўчыка і яго целаахоўнікаў. Ніхто з цывільных падчас выбуху не пацярпеў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках