26 красавiка 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асаблівы статус польскіх грамадзян ва Украіне: Зяленскі раскрыў дэталі

Асаблівы статус польскіх грамадзян ва Украіне: Зяленскі раскрыў дэталі

Ён спросціць легальнае знаходжанне і працу палякаў ва Украіне.

Украіна мае намер надаць асаблівы прававы статус польскім грамадзянам. Ён спросціць легальнае знаходжанне і працу ва Украіне.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на прамову прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага ў Радзе, якую ў Facebook апублікаваў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Андрэй Сібіга.

Між іншым, Зяленскі падзякаваў польскаму Сойму за нядаўна прыняты закон аб дапамозе грамадзянам Украіны, паводле якога ўкраінскія ўцекачы атрымалі практычныя такія ж правы і магчымасці, як і палякі.

«Легальнае пражыванне, працаўладкаванне, навучанне, медыцынская апека і сацыяльныя гарантыі. Гэта вялікі крок і жэст вялікай душы, на якія здольны толькі сябар Украіны. І гэты крок не застанецца аднабаковым. У найбліжэйшы час я падам у Вярхоўную раду Украіны аналагічны - люстраны - праект «Дай Бог, каб польскім грамадзянам ніколі ў жыцці не спатрэбіліся ўсе гэтыя перавагі ў такіх умовах, ва ўмовах вайны», - адзначыў прэзідэнт.

Ён таксама падкрэсліў, што такія законы маюць вялікае сімвалічнае значэнне.

Нагадаем, раней Зяленскі заявіў пра планы ўвесці агульны памежна-мытны кантроль на мяжы з Польшчай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках