26 красавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Чарнігаўшчыне дзеці заснавалі «тэрабарону» і пабудавалі блокпост

3
На Чарнігаўшчыне дзеці заснавалі «тэрабарону» і пабудавалі блокпост

Відэафакт.

На Чарнігаўшчыне дзеці заснавалі "тэрабарону" і пабудавалі блокпост. Хлопчыкі з Новай Басані пражылі месяц пад расейскай акупацыяй. Цяпер яны ахоўваюць роднае сяло і ўважліва сочаць, хто туды прыязджае.

Пра гэта гаворыцца ў новым сюжэце ТСН.

Трое хлопчыкаў пабудавалі блокпост, медпункт, імправізаваныя жаўнерні і нават выкапалі акопы, з якіх добра праглядаюцца галоўныя шляхі. Чужы тут не праедзе. Усім, хто едзе праз "блокпост", трэба казаць паролі: "паляніца, клубніца і Укрзалізниця".

На дарозе дзеці расстаўляюць вожыкаў. Хлопчыкі ўласнаручна зрабілі драўляных вожыкаў, а яшчэ ў іх ёсць металічныя, аднак гэта ўжо трафеі. Дзеці пачалі гуляць у вайну пасля таго, як зазірнулі ў вочы сапраўднай вайне і акупацыі.

Маці аднаго з "тэрабаронаўцаў" расказвае, што калі іх сяло ўпершыню бамбавалі рашысты, яе сын стаяў на ганку і спяваў гімн Украіны. Пасля дэакупацыі Новай Басані хлопчык сагітаваў сяброў пайсці ў "тэрабарону".

Да аховы сваёй вуліцы дзеці падышлі сур'ёзна, яны нават не здымаюць балаклавы. Побач з "блокпостам" у хлопчыкаў ужо ёсць палявая кухня. Там яны гатуюць сабе ежу: печаную бульбу, сала з хлебам, яйкі.

У медпункце, які стварылі дзеці, ёсць аптэчка. Аднак, гавораць хлопчыкі, параненых у іх не было. Таксама "тэрабаронаўцы" паказалі свае сухпайкі - кансервы, арэхі, печыва, цукеркі і нават карты, у якія яны плануюць гуляць, калі будзе сумна.

Дапытлівыя дзеці абыходзяць усе наваколлі і даследуюць спаленую расейскую тэхніку. Часам хлопчыкі нават знаходзяць тое, што прапусцілі піратэхнікі. Калі дзеці бачаць набоі, яны адразу паведамляюць пра гэта ў сельскую раду.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках