26 красавiка 2024, Пятніца, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як менавіта і наколькі ў Беларусі падаражэе «камуналка»

6
Як менавіта і наколькі ў Беларусі падаражэе «камуналка»

З 1 чэрвеня ў краіне будуць дзейнічаць новыя тарыфы.

З 1 чэрвеня ў краіне перагледзяць тарыфы на электраэнэргію, а таксама ацяпленне і падагрэў вады.

З надыходам каляндарнага лета будуць павялічаныя субсідаваныя тарыфы на цеплазабеспячэнне, якое датычыцца ацяплення і падагрэву вады. Яны падаражэюць з 21,9245 рубля да 23,859 рубля за 1 Гкал (рост на 8,8%). Варта заўважыць, што ў чэрвені 2021 года тарыфы на гэтыя паслугі падвышалі на 6,3%, піша сайт intex-press.by.

У якасці прыкладу для разлікаў прыводзіцца двухпакаёвая кватэра ў Менску плошчай 50 квадратных метраў, у якой прапісаны адзін чалавек. Калі цяпер за спажыты аб'ём у ацяпленні 1,0163 Гкал ён плаціць 22,28 рубля, то згодна з чэрвеньскімі тарыфамі гэтая сума складзе 24,25 рубля.

Таксама з 1 чэрвеня 2022 года падвысяцца некаторыя тарыфы на электраэнэргію. Гаворка пра кошт абагравання жылля электрычнасцю - як прыватных дамоў, так і кватэр у шматкватэрных жылых дамах. Гэтае падвышэнне называюць планавым, бо аб ім было абвешчана ў канцы 2021 года.

Жыхары Беларусі, якія жадаюць абаграваць жыллё электрычнасцю, могуць выбраць адзін з трох тарыфаў. Прычым усе яны вырастуць з 1 чэрвеня.

Напрыклад, калі ўзяць аднаставачны тарыф, які дзейнічае як на абаграванне, так і на ўсе астатнія патрэбы, то за 350 кВт∙г цяпер трэба плаціць 34,34 рубля, а з 1 чэрвеня давядзецца 35,11 рубля.

Пры аплаце паводле дыферэнцыраванага тарыфу па двух часавых перыядах 350 кВт∙гадзіну на месяц (з 23.00 да 6.00), цяпер да аплаты будзе 24,05 рубля, а з 1 чэрвеня г.г. - 24,57 рубля. Калі столькі ж спажываць у астатні час дня, то цяпер выйдзе 44,63 рубля, а з надыходам лета — 45,64 рубля.

З чэрвеня 2022 года таксама вырасце тарыф на электраэнэргію для тых, хто хоча абаграваць жыллё электрычнасцю, - з 0,0398 да 0,0433 рубля за 1 кВт•г.

Па-новаму будуць браць з 1 чэрвеня і аплату за прыродны газ. З гэтай даты ўводзяцца змены па аплаце за спажыты прыродны газ для ацяплення: на яго ўстановяць адзіны кошт. Цяпер ён адрозніваецца па перыядах - ацяпляльнаму і летняму. Размова ідзе аб тых спажыўцах, якія ўсталявалі прыборы індывідуальнага ўліку спажывання газу.

У ЖКГ патлумачылі, што новаўвядзенні ўведзеныя, каб спрасціць разлікі за прыродны газ - як для спажыўцоў, так і для газазабеспячальных арганізацый.

Цяпер тарыфы на прыродны газ для тых, у каго ўсталяваныя прыборы індывідуальнага ўліку спажывання газу, складаюць 0,1494 рубля за кубаметр у ацяпляльны перыяд і 0,5417 рубля - у летні (калі спажываць да 3000 кубаметраў).

З 1 чэрвеня 2022 г. для такіх спажыўцоў зробяць адзін тарыф, які не будзе залежаць ад перыяду. Ён складзе 0,1977 рубля за кубаметр. Адпаведна з такім тарыфам трэба будзе плаціць круглы год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках