26 красавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда змог вывезці з Беларусі сваіх сыноў

4
Андрэй Шарэнда змог вывезці з Беларусі сваіх сыноў

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» не бачыў іх паўгода.

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» з Берасця Андрэй Шарэнда здолеў вывезці з Беларусі сваіх сыноў. Ён не бачыў іх паўгода.

«Мы не бачыліся паўгода, але зараз дзеці далучыліся да мяне, яны скончылі навучальны год у Беларусі. Цяпер мы разам і, спадзяюся, не будзем надоўга разлучацца. Мы былі вельмі радыя ўбачыць адзін аднаго. Найбліжэйшыя пару месяцаў мы адпачнём у краіне, дзе ёсць пальмы, мора і горы», - сказаў «Белсату» Андрэй Шарэнда.

Маці дзяцей і жонка Андрэя Паліна Шарэнда-Панасюк ужо больш за 500 дзён знаходзіцца за кратамі, у закладніках рэжыму Лукашэнкі.

Яшчэ летась суддзя Яўген Брэган прысудзіў Паліну да 2 год зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 368 («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»). У пачатку красавіка палітычнай зняволенай Паліне Шарэнда-Панасюк дадалі яшчэ год калоніі да асноўнага тэрміну. Яе судзілі ў закрытым рэжыме за нібыта парушэнне ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Са жніўня 2021 года Паліна ўтрымліваецца ў жаночай калоніі Гомеля, дзе яе доўга трымалі ў карцары, пазбавілі сустрэч і перадач, якіх нельга пазбавіць паводле закону, а таксама да яе не пускалі адваката.

Супраць Андрэя Шарэнды таксама завялі некалькі крымінальных спраў, але яму ўдалося ўцячы з Беларусі. Пазней стала вядома, што сям'ю пазбавілі арэндаванага жылля. У канцы сакавіка 2022 года сілавікі прыйшлі з ператрусам да маці актывіста.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках