У МЗС Расеі прапанавалі перасяляць беларусаў на Далёкі Усход
112- 25.05.2022, 19:56
- 92,492
Прадстаўнік МЗС РФ абвясціў далейшыя планы Крамля што да Беларусі?
Пра гэта расказаў першы сакратар прадстаўніцтва МЗС Расеі ў Прыморскім краі Ігар Лапіцкі падчас круглага стала "Беларусь і Расейскі Далёкі Усход: прыязны дыялог" (18+), які праходзіць гэтымі хвілінамі ва Уладзівастоку, паведамляе ІА PrimaMedia.
“Мы заўсёды рады бачыць прадстаўнікоў Беларусі ў нашым рэгіёне. Як вядома, Прымор'е стала знаходзіцца ў цэнтры дэмаграфічнай палітыкі нашай дзяржавы. У сувязі з адтокам жыхароў у заходнія рэгіёны Расеі і часовай працоўнай міграцыяй з рэспублік Сярэдняй Азіі тут адбываюцца пэўныя дэмаграфічныя працэсы, якія патрабуюць пісьменнай міграцыйнай палітыкі.
У гэтым плане сувязі з Беларуссю даюць станоўчыя імпульсы ў гэтым кірунку», - заявіў прадстаўнік МЗС Расеі ў Прымор'і.
Ён таксама адзначыў, што для перасяленцаў і прыезджых з Беларусі патрэбныя мінімальны час і выдаткі для адаптацыі ў рэгіёне.
"Было б пажадана, каб рэгіён атрымаў такіх спецыялістаў, якія хацелі б адкрыць тут сваю справу, набыць тут другую Радзіму", - сказаў ён.