26 красавiка 2024, Пятніца, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская разведка: «Элітныя» расейскія ПДВ пацярпелі ва Украіне поўны правал

4
Брытанская разведка: «Элітныя» расейскія ПДВ пацярпелі ва Украіне поўны правал

Раскрыты прычыны разгрому найбольш баяздольных адзінак войска РФ.

Паветрана-дэсантныя войскі акупантаў РФ пацярпелі ва Украіне шэраг буйных няўдач.

Як гаворыцца ў зводцы брытанскай разведкі, якую публікуе Мінабароны Брытаніі, расейскія дэсантнікі пацярпелі ва Украіне поўны правал.

Адзначаецца, што правалам скончылася наступленне РФ на Кіеў праз Гостомель у сакавіку, дзе расейскія дэсантнікі захапілі аэрадром.

Яшчэ адной няўдачай стала пераправа ў Белагораўцы і спыненне прасоўвання пад Ізюмам.

Падкрэсліваецца, што няздольнасць прадбачыць украінскі супраціў і наступная самазаспакоенасць расейскіх камандзіраў прывялі да значных страт многіх найбольш элітных падраздзяленняў Расеі.

Акрамя таго, няправільнае выкарыстанне ПДВ ва Украіне паказвае, як значныя інвестыцыі пуціна ва ўзброеныя сілы за апошнія 15 гадоў прывялі да незбалансаванасці агульнай сілы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках