26 красавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах падчас урагану цагляны плот абрынуўся на шэсць легкавушак

2
У Баранавічах падчас урагану цагляны плот абрынуўся на шэсць легкавушак

Ці атрымаюць уладальнікі кампенсацыю?

Цагляны плот завода «Гандальмаш» у Баранавічах падчас урагану 14 студзеня гэтага года абрынуўся і пашкодзіў шэсць аўтамабіляў, якія былі прыпаркаваныя побач на завулку. На днях суд разгледзеў грамадзянскі пазоў уладальнікаў пашкоджаных аўто да ўласніка разбуранай агароджы, паведамляе газета «Наш край».

Агульная сума шкоды, прычыненай уласнікам легкавушак, склала амаль 31 тысячу рублёў. Праверку па гэтым факце праводзіў Баранавіцкі ГАУС, пасля чаго была вынесеная пастанова аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы. Уладальнікі пабітых машын, каб кампенсаваць атрыманыя страты, звярнуліся з пазовам у суд.

Як было ўстаноўлена, уласнікам абрынутага цаглянага плота з'яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства «Гандальмаш», канструкцыя ўваходзіць у склад будынка прадпрыемства.

Апошні агляд плота камісія прадпрыемства праводзіла ў кастрычніку 2021 года, за некалькі месяцаў да інцыдэнту. Пасля праверкі дырэктарам завода быў складзены загад аб правядзенні рамонту і ліквідацыі ўсіх пашкоджанняў у чацвёртым квартале 2021 або першым квартале 2022 года. Аднак да 14 студзеня, калі канструкцыя абвалілася, рамонтныя працы так і не пачаліся.

Суд пастанавіў спагнаць з прадпрыемства шкоду, прычыненую ўладальнікам пашкоджаных аўтамабіляў, а таксама выдаткі на правядзенне ацэнкі.

Цяпер на месцы разбуранай агароджы прадпрыемства ўстанавіла новую бетонную агароджу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках